:

Дзень беларускага пісьменства

15.06.2023 г.

Дзень беларускага пісьменства адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

 

Менавіта ў кнігах, у словах паэтаў і мысляроў адлюстроўваюцца гісторыя народа. Беларусам ёсць чым ганарыцца – беларуская пісьменнасць мае шматвяковыя традыцыі. Асветнікі беларускага народа – постаці еўрапейскага маштабу.

 

За час правядзення Дзень беларускага пісьменства набыў агульнанацыянальны статус, стаў адным з найважнейшых ідэалагічных дзяржаўных мерапрыемстваў, значнай падзеяй у культурным жыцці краіны.

 

Асноўная ідэя свята – захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі.

 

Штогод на свята збіраюцца тысячы гасцей з усёй Беларусі і замежжа.

 

Дзень беларускага пісьменства пройдзе 3 верасня 2023 года ў г.Гарадок Віцебскай вобласці.

 

У дзень адкрыцця свята на галоўнай сцэне адбудзецца цырымонія ўручэння «Нацыянальнай літаратурнай прэміі».

 

Скончыцца свята перадачай эстафеты гораду – сталіцы Дня беларускага пісьменства ў 2024 годзе.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці