:

Аб міжнародным кінафестывалі «Лістапад»

02.10.2017 г.

3-10 лістапада 2017 г. у Мінску пройдзе XXIV міжнародны кінафестываль «Лістапад». Асноўныя конкурсы ігравога і дакументальнага кіно сфакусіраваныя на новых фільмах, створаных у краінах былога сацыялістычнага лагера: краінах СНД, Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Балтыі.
На працягу фестывальнага тыдня на 6 пляцоўках адбудзецца больш за 200 сеансаў. Майстар-класы, рэтраспектывы, выставы дапоўняюць фестывальную праграму. ММКФ «Лістапад» штогод наведваюць да 40 000 гледачоў і больш за 100 гасцей з усяго свету.
XXIV Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» пройдзе пад слоганам «Ісціна, любоў і прыгажосць».

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти