:

Аб адкрыцці мемарыяльнага знака Народнаму паэту Беларусі Я.Купале ў г.Іматра

03.10.2018 г.

2 кастрычніка у г.Іматра (Фінляндская Рэспубліка) адбылося адкрыццё мемарыяльнага знака Народнаму паэту Беларусі Я.Купале, створанага вядомым беларускім скульптарам П.Вайніцкім. Праект быў рэлізаваны па ініцыятыве Міністэрства культуры і МЗС Беларусі пры падтрымцы гарадскога сходу Іматры.
Даведка. 21-22 чэрвеня 1910 г. Я.Купала разам з выбітнымі дзеячамі беларускага адраджэння Б.Эпімах-Шыпіла і А.Грыневічам здзейснілі падарожжа ў Фінляндыю па маршруце Санкт-Пецярбург – Тэрыокі – Выбарг – Іматра. Натхнёны выглядам велічнага водаспаду на рацэ Вуокса Я.Купала стварыў верш “Над Іматрай”, які быў ўпершыню надрукаваны ў газеце “Наша Ніва” 22 ліпеня 1910 г. і ўвайшоў ў трэці паэтычны зборнік песняра “Шляхам жыцця” (1913). У 2010 годзе твор быў перакладзены на фінскую мову перакладчыкам Тойва Тупіным.
На ўрачыстай цэрымоніі выступілі мэр г.Іматра К.Рослака, пасол Беларусі ў Фінляндыі А.Астроўскі, намеснік старшыні савета Беларускага фонда культуры А.Бутэвіч, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музэя Я.Купалы А.Ляшковіч.
На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі мясцовых СМІ, творчай інтэлігенцыі і беларускай дыяспары, якая пражывае ў рэгіёне. У рамках цэрымоніі верш “Над Іматрай” прагучаў на беларускай і фінскай мовах.
У той жа дзень у будынку Зімовага саду мэрыі г.Іматра адбылося адкрыццё выставы “Над Іматрай” з фондаў Купалаўскага музея, якая знаёміць з жыццём і творчасцю песняра.

Версия для печати

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти