:

Аб Міжнароднай летняй школе беларусістыкі

25.05.2020 г.

Аб Міжнароднай летняй школе беларусістыкі

Паважаныя суайчыннікі,

Запрашаем Вас да ўдзелу ў 5-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая будзе арганізавана Міністэрствам адукацыі Беларусі ў анлайн-рэжыме з 17 па 28 жніўня 2020 г.
Праграма школы прадугледжвае мэтанакіраваную адукацыю для розных груп навучэнцаў, узроўневую моўную падрыхтоўку, лекцыі вядомых беларускіх даследчыкаў, правядзенне разнастайных культурных мерапрыемстваў. Па яе выніках удзельнікі атрымаюць адпаведны сертыфікат.
Запрашаем таксама ў Дзіцячую летнюю школу беларусістыкі для дзяцей ад 7 да 14 гадоў. Яна будзе праходзіць у інтэрактыўным рэжыме з выкарыстаннем гульнявых тэхналогій.

Для ўдзелу ў мерапрыемствах Школы неабходна да 15 жніўня 2020 г. запоўніць заяўку па наступнай спасылцы: http://nihe.bsu.by/index.php/ru/mizhnarodnaya-letnyaya-shkola-belarusistyki.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на старонцы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы http://mail.nihe.by/index.php/ru/, праз электронную пошту SkolaBel2020@mail.ru ці па нумарах тэлефонаў +375 17 213 16 80, +375 17 200 90 37, +375 17 395 79 40.

З павагай,

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Фінляндыі

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці