:

Аб памятных мерапрыемствах у гонар 77-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2022 г.
9 мая 2022 года ў азнаменаванне 77-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. Пасол Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы А.І. Самасуеў сумесна з Паслом Расійскай Федэрацыі П.М. Кузняцовым усклалі вянкі і кветкі да ваеннага мемарыяла – брацкай магілы на паўвостраве Ханка, дзе ў чэрвені — снежні 1941 г. у разлютаваных баях самааддана трымаў абарону невялікі гарнізон савецкай ваенна-марской базы Ханка.
 
Сёння ж старшы саветнік і консул Пасольства Беларусі ў Фінляндыі разам з супрацоўнікамі Гандлёвага прадстаўніцтва Расіі прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага помніка загінулым савецкім ваеннапалонным у раёне Малмі, г. Хельсінкі (Фінляндыя). Паводле звестак Нацыянальнага архіва Фінляндыі (http://kronos.narc.fi/search.php?sukunimi=&etunimi=&kansallisuus=valkovenalainen&sukupuoli=&s_paikka=&s_aika=&s_aika_l=&k_aika=&k_aika_l=&k_tapa=&k_syy=&k_leiri=&h_alue=Uudenmaan+laani&tbl=jatkosota&search=true&lang=fi_FI) і банка дадзеных «Мемарыял» Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі (https://obd-memorial.ru/html/), чацвёра з пахаваных тут воінаў – беларусы па нацыянальнасці, якія былі захоплены ў палон на тэрыторыі СССР у 1941 годзе і загінулі ў лагеры для ваеннапалонных на фінляндскай тэрыторыі.
 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці