:

Аб парадку выдачы біяметрычных дакументаў

01.09.2021 г.

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь!

1 верасня 2021 г. уступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб біяметрычных дакументах», у адпаведнасці з якім будзе ажыццяўляцца выдача (біяметрычных) ідэнтыфікацыйных картак і біяметрычных пашпартоў.

Адначасова Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы і Каралеўстве Данія працягнецца выкананне працэдур па:

выдачы (абмену) пашпарта для сталага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь;

абмену пашпарта грамадзяніну, якi стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь і выехаў за межы Рэспублікі Беларусь для часовага знаходжання (г.зн. пры наяўнасці ў пашпарце адзнакі аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь);

аднаразоваму падаўжэнню тэрміну дзеяння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які стала пражывае ў Рэспубліцы Беларусь.

Згодна з Указам стаўкі консульскага збору за выдачу (абмен) ідэнтыфікацыйнай карткi складае 25 еўра, за выдачу (абмен) біяметрычнага пашпарта грамадзянам, якія не дасягнулі чатырнаццацігадовага ўзросту, — 40 еўра, iншым грамадзянам — 100 еўра.

Важна адзначыць, што, аднойчы атрымаўшы ідэнтыфікацыйную картку, грамадзянін губляе права ў далейшым атрымаць (вярнуць) (небіяметрычный) пашпарт дзеючага ўзору.

Біяметрычны пашпарт можа быць выдадзены толькі пры наяўнасці ідэнтыфікацыйнай карткi альбо пры адначасовай падачы дакументаў на афармленне ідэнтыфікацыйнай карткi і біяметрычнага пашпарта. Грамадзянін можа мець не больш за два біяметрычных пашпарта.

Грамадзянам, якiя дакументаваныя пашпартамі для сталага пражывання за межамі Беларусі (серыі РР) і якія стаяць на сталым консульскім уліку ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы і Каралеўстве Данія, выдача ідэнтыфікацыйнай карткi і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца ў нашай замежнай установе.

Грамадзянам, якiя не аформiлi сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і дакументаваныя пашпартамі «унутранай серыі», выдача ідэнтыфікацыйнай карткi і біяметрычнага пашпарта ўпершыню будзе ажыццяўляцца падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі па месцы рэгістрацыі грамадзяніна па месцы жыхарства на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Наступны абмен вышэйзгаданых дакументаў можа выконвацца як замежнымi ўстановамi, так і органамі ўнутраных спраў без прывязкі да месца сталага пражывання грамадзяніна.

Грамадзянін, якi аформіў праз Пасольства сталае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь пасля 01.09.2021, здымаецца з рэгістрацыйнага ўліку па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь на падставе апавяшчэння замежнай установы, якое накіроўваецца да абласнога (г.Мінска) упраўлення па грамадзянстве і міграцыі па месцы апошняй рэгістрацыі.

Разам з тым у пачатку функцыянавання сістэм па зборы і апрацоўцы біяметрычных і персанальных дадзеных па тэхнічных прычынах магчымыя збоі.У гэтых умовах у першы час працэс абслугоўвання грамадзян можа даставіць некаторыя нязручнасці (напрыклад, працяглы працэс збору дадзеных, наяўнасць чэргаў, працяглае чаканне).

З прычыны складанасці і працаёмкасці працэдуры аб магчымасці наведвання Пасольства Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы і Каралеўстве Данія па пытанні атрымання ідэнтыфікацыйнай карты і біяметрычнага пашпарта просім ўдакладніць загадзя па тэлефоне +358942472056.

Замежустанова загадзя дзякуе Вам за разуменне і просіць прабачэння за магчымыя нязручнасці.

З павагай, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы і Каралеўстве Данія

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці