:

Пасол Беларусі А.Самасуеў правеў сустрэчу з намеснікам дзяржаўнага сакратара МЗС Фінляндыі

12.06.2020 г.

11 чэрвеня Пасол Беларусі А.Самасуеў сустрэўся з намеснікам дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў Фінляндыі Нінай Васкунлахті.
Бакі прадметна абмеркавалі бягучую дынаміку беларуска-фінляндскіх эканамічных адносін. Дасягнута дамоўленасць аб аднаўленні работы па падрыхтоўцы поўнафарматнага VII Беларуска-Фінляндскага эканамічнага форуму пасля завяршэння пандэміі. Выпрацаваны пералік сумесных дзеянняў па аднаўленні і актывізацыі двухбаковых кантактаў, уключаючы задзейнічанне сродкаў камунікацый і віртуальныя кантакты. Асаблівая ўвага нададзена «зялёным» тэхналогіях, прыцягненню фінляндскіх кампаній да рэалізуемых у Беларусі праектаў па лініі ЕБРР, пашырэнню іх кантактаў з Індустрыяльны паркам «Вялікі камень».
Адбыўся абмен думкамі аб узаемадзеянні Беларусі і Фінляндыі ў рамках «Усходняга партнёрства». Да ведама фінляндскага боку таксама даведзена актуальная інфармацыя аб сацыяльна-эканамічных тэндэнцыях у Беларусі.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці