Аб памятных мерапрыемствах у гонар 76. гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

9 мая 2021 года ў азнаменаванне 76-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы А.І. Самасуеў сумесна з Паслом Расійскай Федэрацыі П.М. Кузнецовым і Паслом Рэспублікі Казахстан Ж.С. Сартбаевай ўсклалі вянкі і кветкі да ваеннага мемарыяла — брацкай магілы на паўвостраве Ханка, дзе ў чэрвені — снежні 1941 года ў жорсткіх баях самааддана трымаў абарону невялікі гарнізон савецкай ваенна-марской базы Ханка.


Таксама ў гонар Дня Перамогі дыпламат Пасольства разам з супрацоўнікамі Гандлёвага прадстаўніцтва Расіі прыняў удзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага помніка загінулым савецкім ваеннапалонным ў раёне Малми, г.Хельсинки (Фінляндыя).