:

Гандлёва-эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Фінляндыі мае ўзаемавыгадны характар. Па выніках 2021 года абарот гандлю таварамі і паслугамі дзвюх дзяржаў склаў 191,5 млн. долараў ЗША, і ў параўнанні з 2020 годам знізіўся на 15,2%.


Дынаміка гандлю Беларусі з Фінляндыяй (у млн. дал. ЗША)

 

Таваразварот

Экспарт

Імпарт

Кошт

Рост %

Кошт

Рост %

Кошт

Рост %

2015

108,5

-35,3

31,5

-28,5

77,0

-37,6

2016

101,2

-5,9

16,6

-47,6

84,6

12,2

2017

122,4

20,6

19,4

16,8

102,7

18,8

2018

127,6

4,5

18,8

-3,1

108,8

5,9

2019

138,8

8,9

25,5

35,6

113,3

4,1

2020

162

116,5

26,2

102,6

135,8

119,8

2021

151,4

93,4

23,3

89

128,1

94,3

           

 

У 2021 годзе беларускі экспарт налічваў 124 таварныя пазіцыі, імпарт тавараў з Фінляндыі склаў 425 таварных найменняў.

Экспарт беларускіх паслуг у Фінляндыю ў 2021 годзе ўпаў да 31 млн.дал. (71,5% у параўнанні з 2020 годам). Негатыўныя тэндэнцыі звязаны ў асноўным са спыненнем прамых двухбаковых авіярэйсаў, эпідэміялагічнымі абмежаваннямі і запаволеннем дзелавога жыцця.

Імпарт паслуг з Фінляндыі ў 2021 годзе склаў 9,1 млн.дал. ЗША (85,6% ад узроўню 2020 года).

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь, у 2021 годзе аб'ём фінляндскіх інвестыцый на чыстай аснове склаў 8,4 млн.дал. ЗША. Аб'ём інвестыцый, направленнных з Беларусі ў Фінляндыю за 2021 год склаў 1,1 млн.дал. ЗША.

Назапашаны аб'ём інвестыцый з Фінляндыі, якія паступілі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі па стане на 1 студзеня 2022 г. склаў 70,4 млн. дал., з якіх 70 млн. дал. з'яўляюцца прамымі.

З 2008 года ў Беларусі і Фінляндыі па чарзе раз у два гады праводзяцца двухбаковыя эканамічныя форумы. VI Беларуска-Фінляндскі эканамічны форум адбыўся 31 мая 2018 г. у г.Саванлінна.

На 1 студзеня 2021 г. у Беларусі зарэгістравана 27 арганізацый з Фінляндскім капіталам, з іх: 7 — сумесныя, 20 — замежныя.

У Фінляндыі на грамадскіх пачатках дзейнічаюць Фінляндска-Беларуская гандлёвая палата і Фінляндска-Беларуская гандлёвая асацыяцыя.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці