:

Супрацоўніцтва ў прыродаахоўнай сферы

Супрацоўніцтва Беларусі з Фінляндыяй у галіне аховы навакольнага асяроддзя займае значнае месца ў двухбаковых адносінах і актыўна развіваецца як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках рэалізацыі міжнародных праектаў з удзелам Фінляндыі: Паўночны інвестыцыйны банк (ПІБ), Паўночная экалагічная фінансавая карпарацыя (НЕФКО), Камісія па абароне марскога асяроддзя Балтыйскага мора (Хэлкам).

З 2015 года ў Беларусі ажыццяўляецца рэалізацыя інвестыцыйнай праграмы пры садзейнічанні ЕБРР і Паўночнага інвестыцыйнага банка (штаб-кватэра размешчаная ў г.Хельсинки) «Беларусь: экалагічны інфраструктурны праект — першы этап». ПІБ ўдзельнічае ў міжнародным фінансаванні мадэрнізацыі КВУП «Брэстводаканал» і ГУКВП «Гроднаводаканал» па павышэнню эфектыўнасці ачысткі сцёкавых вод. Сума інвестыцыйнага крэдыту ПІБ па праекце ў г.Брэсце складае 10 млн. еўра, у г. Гродна — 11,7 млн. еўра.

У снежні 2018 г. у г.Катавіцы (Польшча) у рамках 24-й Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату адбылася сустрэча міністраў прыродаахоўных ведамстваў Беларусі А.Худыка і Фінляндыі К.Тииликайниена.

У лютым 2019 года дэлегацыя беларускіх экспертаў з гг. Гомель і Мінск наведала спецыялізаваны завод кампаніі «Fortum» у г.Рыйхімякі з мэтай вывучэння сучасных тэхналогій па абясшкоджванню небяспечных адходаў, і азнаямленню з тэхналогіямі і вытворчым цыклам па перапрацоўцы небяспечных адходаў.

31 кастрычніка — 1 лістапада 2019 г. адбыўся працоўны візіт у г.Хельсинки начальніка ГУ «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Р.Лабазнава і галоўнага інжынера «Белгідрамета» К.Дзейнегі, падчас якога беларуская дэлегацыя правяла перамовы з кіраўніцтвам кампаніі «Vaisala Oy» і Фінляндскім метэаралагічным інстытутам.

У лістападзе 2019 года эксперт Мінпрыроды па запрашэнні Міністэрства навакольнага асяроддзя Фінляндыі наведаў г.Хельсінкі з мэтай вывучэння фінляндскай практыкі і нарматываў кіравання экалагічнай экспертызай, стратэгічнай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а таксама механізмаў грамадскага ўзаемадзеяння. Прадстаўнік Беларусі наведаў прадпрыемства кампаніі «Stora Enso» для азнаямлення з захаваннем экалагічных патрабаванняў пры вытворчасці цэлюлозна-папяровай прадукцыі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці