:

УВАГА! КАРОНАВІРУС! АКТУАЛЬНЫЯ МЕРЫ!

11.06.2020 г.

15 чэрвеня Фінляндыя здымае абмежавальныя меры для паездак у краіны Балтыі і Паўночныя дзяржавы.
У прыватнасці, Фінляндыя адмаўляецца ад унутранага кантролю на маршрутах паміж Эстоніяй, Латвіяй, Літвой, Даніяй, Нарвегіяй і Ісландыяй. У гэтыя краіны можна ехаць без выканання каранціну па вяртанні.
У дачыненні да Швецыі абмежавальныя меры пакуль захоўваюцца з-за эпідэміялагічнага становішча ў краіне. Таксама да 14 ліпеня захоўваюцца абмежаванні на мяжы з Расіяй (пры гэтым, членам сям'і грамадзян Фінляндыі дазволяць уехаць у краіну незалежна ад свайго грамадзянства).
Таксама мякчэюць меры ў адносінах да масавых мерапрыемстваў. З ліпеня дазваляецца праводзіць мерапрыемствы на адкрытым паветры з удзелам больш за 5000 чалавек.
Наступны перагляд абмежавальных мер будзе праведзены праз два тыдні.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці