:

Аб сустрэчы Пасла з галоўным рэдактарам “Helsingin Sanomat”

06.04.2023 г.

6 красавіка 2023 г.адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Фінляндыі Аляксея Самасуева з выконваючым абавязкі адказнага галоўнага рэдактара найбуйнейшай газеты Фінляндыі «Helsingin Sanomat» Антэра Мукка.


У ходзе гутаркі — інтэрв'ю ўзнімаліся пытанні рэгіянальнай бяспекі, уключаючы сітуацыю ва Украіне, стану беларускай эканомікі, нармалізацыі адносін з ЕС і працы з беларускай грамадзянскай супольнасцю.


Пасол А.Самасуеў, у прыватнасці, адзначыў, што да змены рэгіянальнай сістэмы бяспекі ў цяперашні час «прыклалі руку» ўсе краіны кантынента, уключаючы Фінляндыю, якая два дні таму стала 31-м членам Паўночнаатлантычнага альянсу, а таксама суседзяў Беларусі, напрыклад, Польшчу, якая мае намер насыціць прыгранічныя раёны новымі вайсковымі злучэннямі. Пасол падкрэсліў, што непасрэдны ўдзел беларускіх войскаў у спецаперацыі ва Украіне – не ў інтарэсах ні Беларусі, ні Расіі, якая дастатковая моцная для самастойных дзеянняў.


Адказваючы на пытанне аб узмацненні залежнасці Беларусі ад Расіі і Кітая, А.Самасуеў падкрэсліў, што гэта ў большай ступені ўзаемазалежнасць, і ад яе не вольная ні адна краіна ў свеце, уключаючы Фінляндыю, якая залежная, напрыклад, і ад ЕС (як мінімум у фінансавай сферы), і ад зноў набытых партнёраў па НАТА (у сферы бяспекі).


А.Самасуеў таксама заявіў, што ні ў адной еўрапейскай краіне асобы, якія атрымліваюць замежнае фінансаванне на палітычную дзейнасць, якія заклікаюць да разбурэння нацыянальнай эканомікі і міжнародных адносін, а таксама здзяйсняюць крымінальна каральныя дзеянні, не могуць лічыцца «грамадзянскай супольнасцю» і «апазіцыяй»; здраднікаў не любіць ніхто. Таму не варта супрацоўнічаць (і заклікаць да гэтага нас) з асобамі, з якімі б фіны не хацелі мець справу ва ўласнай краіне.


У сувязі з нацыянальнымі парламенцкімі выбарамі ў Фінляндыі, якія адбыліся ў мінулую нядзелю, Пасол асабліва адзначыў, што асноўнай праблемай міжнароднай практыкі правядзення выбараў на прасторы АБСЕ з'яўляецца адсутнасць адзіных падыходаў і іх непаслядоўнае прымяненне, што дае падставы для выкарыстання падвойных стандартаў да дзяржаў заходняй і ўсходняй частак АБСЕ.


Амбасадар адзначыў, што Беларусь не мае пярэчанняў супраць нармалізацыі стасункаў з ЕЗ і хоча сябраваць з моцнымі эканамічна суседзямі, але цяпер «мяч знаходзіцца на баку ЕЗ».


Суразмоўцы дамовіліся аб далейшых кантактах.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці