Змены ў Законе Aб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь
03.08.2023 г.Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
11 ліпеня 2023 г. уступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2023 г. «Aб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь», якім, у прыватнасці, устанаўліваецца:
- Абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць на дзень уступлення ў сілу Закона грамадзянства замежнай дзяржавы або від на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, які прадстаўляе права на льготы і іншыя перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю праінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы на працягу трох месяцаў з дня ўступлення ў сілу Закона;
- Абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь, пасля гэтай даты якія набылі грамадзянства замежнай дзяржавы альбо якія атрымалі від на жыхарства ці іншы дакумент замежнай дзяржавы, які прадстаўляе права на льготы і іншыя перавагі, на працягу трох месяцаў з дня атрымання адпаведных дакументаў праінфармаваць пра гэта органы ўнутраных спраў або органы дыпламатычнай службы;
- Права грамадзян Рэспублікі Беларусь у выпадку спынення грамадзянства замежнай дзяржавы або спынення дзеяння віду на жыхарства або іншага дакумента замежнай дзяржавы, які прадастаўляе права на льготы і іншыя перавагі, праінфармаваць аб гэтым органы ўнутраных спраў або органы дыпламатычнай службы.
Працэс апавяшчэння аб замежных дакументах працягваецца!
У замежную ўстанову неабходна прадставіць:
- паведамленне;
- копію пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (с. 31 і разварот з фатаграфіяй) або ідэнтыфікацыйнай карты;
- копію замежнага дакумента (старонкі, якія змяшчаюць звесткі пра прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) грамадзяніна, назве, серыі (калі такая маецца), нумары, даце выдачы, тэрміне дзеяння, у тым ліку пра дату і (або) падставе набыцця грамадзянства замежнай дзяржавы). Пры наяўнасці замежнага грамадзянства неабходна прадаставіць даведку ці іншы дакумент, які пацвярджае дату набыцця грамадзянства; факт атрымання грамадзянства непаўналетніх дзяцей пацвярджаецца сведчаннем аб нараджэнні (неабходна прадаставіць дакументы на кожнага непаўналетняга незалежна ад узросту і наяўнасці пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь). Апастыль (іншае запэўненне) і пераклад замежных дакументаў не патрабуюцца.
Апавяшчэнне павінна быць карэктна запоўнена з абавязковым прастаўленнем подпісy заяўніка.
Акрамя асабістага звароту, вы можаце звярнуцца ў замежную ўстанову па электроннай пошце праз сэрвіс http://обращения.бел. У выпадку, калі гэтая паслуга вам недаступная, вы можаце накіраваць вашы дакументы па электроннай пошце замежнай ўстановы (finland@mfa.gov.by).
Калі вы падалі ў замежную ўстанову поўную інфармацыю (карэктна запоўненае апавяшчэнне і дадатку да яго), Вам будзе выдадзена або выслана (кур'ерскай службай, аплата за Ваш кошт пры атрыманні) паведамленне з пячаткай замежнай установы і подпісам консульскай службовай асобы).
Прапануем грамадзянам Беларусі, якія маюць Віды на жыхарства або грамадзянства замежных дзяржаў, прадставіць адпаведныя паведамленні ў Пасольства Беларусі ў Фінляндыі.
Бланк паведамлення: паведамленне