Адкрыццё выставы, прымеркаванае да Дня славянскага пісьменства і культуры
01.06.2023 г.31 мая 2023 года ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Хельсінкі адбылося адкрыццё выставы, прымеркаванае да Дня славянскага пісьменства і культуры.
Экспазіцыя падрыхтавана сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Выстава ўключае матэрыялы пра больш чым 500-гадовую гісторыю кнігадрукавання ў Беларусі і пра спадчыну святых Кірыла і Мяфодзія ў нашай агульнай гісторыі і культуры.
Удзел у адкрыцці выставы прынялі паслы Беларусі і Расіі ў Фінляндыі, прадстаўнікі Расійскага цэнтра навукі і культуры, суайчыннікі, якія пражываюць у Фінляндыі.
У сваім выступленні Пасол Беларусі ў Фінляндыі А.І. Самасуеў падкрэсліў важнасць захавання роднай мовы і яе гісторыі, духоўнага набыцця нашых народаў, якое жыве ўнутры кожнага з нас.
У той жа дзень адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя па тэме «Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў Рускім замежжы» пры ўдзеле беларускіх і расійскіх універсітэтаў. Цікавасць да гэтага мерапрыемства праявіў шэраг фінляндскіх універсітэтаў.