:

Адкрыццё выставы «Хатынская трагедыя. 80 гадоў болю, смутку і памяці»

21.03.2023 г.

21 сакавіка 2023 года ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Хельсінкі адбылося адкрыццё выставы «Хатынская трагедыя. 80 гадоў болю, смутку і памяці».

Мерапрыемства прымеркавана да 80-годдзя Хатынскай трагедыі, дня знішчэння фашысцкімі захопнікамі беларускай вёскі Хатынь разам з яе жыхарамі. Экспазіцыя падрыхтавана сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь і дзяржаўным мемарыяльным комплексам «Хатынь».

Выстава ўключае фатаграфіі розных гадоў, якія адлюстроўваюць памяць аб мірных жыхарах – ахвярах нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і ўнікальныя дакументальныя сведчанні злачынстваў, учыненых акупантамі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Удзел у адкрыцці выставы прынялі паслы Беларусі, Расіі і Казахстана ў Фінляндыі, прадстаўнікі Расійскага цэнтра навукі і культуры, суайчыннікі, якія пражываюць у Фінляндыі.

У сваім выступленні Пасол Беларусі ў Фінляндыі А.І.Самасуеў падкрэсліў важнасць захавання памяці аб трагічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны і недапушчэння скажэння гістарычнай праўды: «Слова «Хатынь» набатам гучыць у сэрцах кожнага беларуса, расіяніна, суайчыннікаў. Хатынь памятаюць ва ўсім свеце».

Высокім гасцям мерапрыемства была прэзентавана кніга «Генацыд беларускага народа. Інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы і дакументы», падрыхтаваная Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці