:

Аб памятных мерапрыемствах у гонар 78-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

09.05.2023 г.

9 мая 2023 года ў азнаменаванне 78-ай гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. Пасол Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы А.I. Самасуеў сумесна з Часовым павераным у справах Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Фінляндскай Рэспубліцы Л.У. Анісімавым усклалі вянкі і кветкі да ваеннага мемарыяла – брацкай магілы на паўвостраве Ханка.

Сёння ж трэці сакратар Пасольства Беларусі ў Фінляндыі разам з супрацоўнікамі Гандлёвага прадстаўніцтва Расіі прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага помніка загінулым савецкім ваеннапалонным у раёне Малмі, г. Хельсінкі (Фінляндыя).

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці