:

Аб тэлефоннай размове Міністра замежных спраў Беларусі В.Макея з Міністрам замежных спраў Фінляндыі

18.06.2020 г.

 18 чэрвеня 2020 г. па ініцыятыве фінляндскага боку адбылася тэлефонная размова Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Фінляндыі Пека Хаавіста. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмеркавалі праблематыку процідзеяння каранавірусной інфекцыі ў Беларусі і Фінляндыі, меры па ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва па пераадоленні наступстваў пандэміі COVID-19 пры каардынуючай ролі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Па просьбе фінляндскага боку Міністр замежных спраў Беларусі пракаментаваў бягучую сытуацыю напярэдадні старту прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі. Міністры адзначылі канструктыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і Фінляндыі па пытаннях вяртання на радзіму беларускіх і фінляндскіх грамадзян, падкрэслілі важнасць захавання прамых авіярэйсаў паміж нашымі краінамі. Міністры замежных спраў таксама абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, узаемадзеянне Беларусі і ЕС, у тым ліку ініцыятыву “Усходняе партнёрства”.

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці