Аб уступленні ў сілу Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб парадку выдачы дакументаў і ажыццяўлення дзеянняў»
06.09.2023 г.7 верасня 2023 г. уступае ў сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2023 г. № 278 «Аб парадку выдачы дакументаў і ажыццяўлення дзеянняў», у адпаведнасці з якім адкарэктаваны пералік консульскіх дзеянняў і адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі і консульскімі ўстановамі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян.
Згодна з палажэннямі гэтага ўказа замежныя ўстановы спыняюць ажыццяўленне ўсіх функцый, звязаных з дакументаваннем (выдача/абмен/падаўжэнне ўсіх відаў пашпартоў і ідэнтыфікацыйных карт), за выключэннем выдачы пасведчанняў на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.
Усе астатнія дзеянні па выдачы і абмене дакументаў, якія сведчаць асобу, будуць ажыццяўляцца на тэрыторыі Беларусі. Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія аформілі пастаяннае пражыванне за межамі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца ў замежных установах на пастаянным консульскім уліку, змогуць у далейшым звяртацца па гэтым пытанні ў галоўнае консульскае ўпраўленне МЗС або ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь (па месцы апошняй рэгістрацыі па месцы жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь бацькоў – для асоб, якія не пражывалі ў Рэспубліцы Беларусь).
Абмен пашпартоў грамадзянам Рэспублікі Беларусь, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь, будзе магчымы ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі УУС па месцы рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
У выпадку неабходнасці прастаўлення апастыля, атрымання паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану (за выключэннем выдачы паўторнага пасведчання аб смерці), атрымання даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (аб запісе акта грамадзянскага стану, аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу), і паведамленняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану (за выключэннем даведак, якія змяшчаюць звесткі з запісаў актаў аб смерці) таксама неабходна будзе звяртацца ў, які вызначаецца ў залежнасці ад тыпу дакумента (МЗС, Мінадукацыі, Мінюст, галоўныя ўпраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама і аблвыканкамаў, загсы).
Важна адзначыць, што падача дакументаў для прастаўлення апастыль, атрымання паўторных сведчанняў і даведак (паведамленняў) загс будзе магчымая толькі асабіста ўладальнікам гэтага дакумента альбо іншай асобай пры прад'яўленні даверанасці, аформленай у Рэспубліцы Беларусь.
Што тычыцца натарыяльных дзеянняў, то службовыя асобы замежных устаноў не змогуць сведчыць даверанасці, але па-ранейшаму будуць сведчыць завяшчання, згоды, адмовы, сведчыць вернасць копій дакументаў і сапраўднасць подпісы на дакументах і іншыя натарыяльныя дзеянні.
Змены не закранулі пытанні консульскага ўліку, рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама звязаныя з грамадзянствам і афармленнем пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь.
Звароты зацікаўленых асоб, пададзеныя да ўступлення ў сілу ўказа, разглядаюцца ў парадку, які дзейнічаў да яго ўступлення ў сілу.
- Азія
- Афрыка
- Амерыка
- Еўропа
- Прадстаўніцтва ў міжнародных арганізацыях
- Азербайджан - Баку (Пасольства)
- Арменія - Ерэван (Пасольства)
- В'етнам - Ханой (Пасольства)
- Грузія - Тбілісі (Пасольства)
- Ізраіль - Тэль-Авіў (Пасольства)
- Індыі - Нью-Дэлі (Пасольства)
- Інданезія - Джакарта (Пасольства)
- Іран - Тэгеран (Пасольства)
- Казахстан - Астана (Пасольства)
- Катар - Доха (Пасольства)
- Кітаі - Гуанчжоу (Генконсульства)
- Кітаі - Пекін (Пасольства)
- Кітаі - Шанхай (Генконсульства)
- Карэя - Сеўл (Пасольства)
- Кыргызстан - Бішкек (Пасольства)
- Манголія - Улан-Батар (Пасольства)
- ААЭ - Абу-Дабі (Пасольства)
- Пакістан - Ісламабад (Пасольства)
- Сірыя - Дамаск (Пасольства)
- Таджыкістан – Душанбэ (Пасольства)
- Туркменістан - Ашхабад (Пасольства)
- Турцыя - Анкара (Пасольства)
- Турцыя - Стамбул (Генконсульства)
- Узбекістан - Ташкент (Пасольства)
- Японія – Токіа (Пасольства)
- Аўстрыя - Вена (Пасольства)
- Бельгія - Брусэль (Пасольства)
- Балгарыя - Сафія (Пасольства)
- Вялікабрытанія - Лондан (Пасольства)
- Венгрыя - Будапешт (Пасольства)
- Германія - Берлін (Пасольства)
- Германія - Мюнхен (Генконсульства)
- Іспанія - Мадрыд (Пасольства)
- Італія - Рым (Пасольства)
- Латвія - Даўгаўпілс (Генконсульства)
- Латвія - Рыга (Пасольства)
- Літва - Вільнюс (Пасольства)
- Малдова - Кішынёў (Пасольства)
- Нідэрланды - Гаага (Пасольства)
- Польшча - Беласток (Генконсульства)
- Польшча - Бяла Падляска (Консульства)
- Польшча - Варшава (Пасольства)
- Расія - Екацярынбург (Аддзяленне)
- Расія - Казань (Аддзяленне)
- Расія - Калінінград (Аддзяленне)
- Расія - Краснаярск (Аддзяленне)
- Расія - Масква (Пасольства)
- Расія - Ніжні Ноўгарад (Аддзяленне)
- Расія - Новасібірск (Аддзяленне)
- Расія - Растоў-на-Доне (Аддзяленне)
- Расія - Санкт-Пецярбург (Аддзяленне)
- Расія - Смаленск (Аддзяленне)
- Расія - Уфа (Аддзяленне)
- Расія - Уладзівасток (Аддзяленне)
- Румынія - Бухарэст (Пасольства)
- Сербія - Бялград (Пасольства)
- Славакія - Браціслава (Пасольства)
- Украіна - Кіеў (Пасольства)
- Фінляндыя - Хельсінкі (Пасольства)
- Францыя - Парыж (Пасольства)
- Чэхія - Прага (Пасольства)
- Швейцарыя - Бэрн (Пасольства)
- Швецыя - Стакгольм (Пасольства)
- Эстонія - Талін (Пасольства)
- Аргенціна - Буэнас-Айрэс (Пасольства)
- Бразілія - Бразіліа (Пасольства)
- Венесуэла - Каракас (Пасольства)
- Куба - Гавана (Пасольства)
- ЗША - Вашынгтон (Пасольства)
- Калумбія - Багата (Пасольства)
- Егіпет - Каір (Пасольства)
- Кенія - Найробі (Пасольства)
- Нігерыя - Абуджа (Пасольства)
- Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка - Прэторыя (Пасольства)
- Еўрасаюз, НАТО (Брусель)
- АБСЕ, Міжнародныя арганізацыі (Вена)
- ААН (Нью-Ёрк)
- ААН, Міжнародныя арганізацыі (Жэнева)
- Савет Еўропы (Страсбург)
- ЮНЕСКА (Парыж)
Пасольства ў сацыяльных сетках
Кантакты
Кантактная інфармацыяУніонінкату 18, 00130 Хельсінкі, Фінляндыя
E-mail