:

Экстраная дапамога грамадзянам Беларусі

Паважаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь,

для атрымання экстраннай дапамогі у перыяд знаходжання ў Фінляндыі і Даніі трэба звяртацца ў консульскую службу Пасольства па тэлефонах і электроннай пошце, указаных у раздзеле «Адрас і кантактныя дадзеныя»

Куды тэлефанаваць у Фінляндыі ў экстранай сітуацыі

Агульная служба выратавання, хуткая дапамога, пажарная служба — 112
Паліцыя — 112, а таксама 10022
Марская служба выратавання 0204 1000
Цэнтр інфармацыі аб атрутных рэчывах 09 471 977
Для званкоў на гэтыя нумары не патрэбна набіраць код горада і раёна , званкі заўсёды бясплатныя.

Калі вы сталі ахвярай злачынства, тэлефануйце таксама па тэлефонах:

Гарачая лінія 0203-16116
Юрыдычная кансультацыя 0203-16117

У непрадбачаных сітуацыях

У выпадку затрымання мясцовымі праваахоўнымі органамі, пагроз з боку трэціх асоб, ДТЗ або іншых непрадбачаных сітуацый, неадкладна паведаміце пра гэта ў амбасаду або консульскую ўстанову Беларусі.

Не падпісвайце пратаколы ці іншыя дакументы на замежнай мове без разумення іх зместу. Па заканадаўстве шэрагу краін гэтыя дакументы могуць быць пакладзены ў аснову абвінавачвання ў здзяйсненні злачынства.

Памятаеце аб неабходнасці па законе некаторых краін запоўніць мытную дэкларацыю пры перасячэнні мяжы.

Нядбайнае стаўленне да афармлення медыцынскай страхоўкі можа абярнуцца буйнымі выдаткамі ў выпадку хваробы або няшчаснага выпадку.

Ніколі не перашкодзіць ксеракопія ўсіх якія маюць дачыненне да паездкі дакументаў. Ксеракопіі спатрэбяцца ў выпадку страты пашпарта ці іншых сітуацыях у краіне знаходжання.

Што для вас можа зрабіць беларускі консул?

У выпадку страты або крадзяжу пашпарта выдаць вам пасля пацвярджэння асобы пасведчанне на вяртанне ў Беларусь.

Інфармаваць вас па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.

Прымаць на разгляд хадайніцтва па пытаннях грамадзянства і пастаяннага жыхарства за мяжой.

Выдаць вам нацыянальны пашпарт, калі вы пражываеце за мяжой і аформілі ва ўстаноўленым парадку выезд на пастаяннае жыхарства з Беларусі.

У рамках кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні, легалізаваць дакументы.

Інфармаваць сваякоў грамадзян Беларусі аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Беларусі.

Што для вас беларускі консул зрабіць не можа?

Аплаціць выдаткі на ваша знаходжанне, лячэнне за мяжой і вяртанне ў Беларусь.

У выпадку смерці грамадзяніна аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела ці ўрны з прахам.

Аказаць садзейнічанне ў вашым працаўладкаванні ў краіне знаходжання.

Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, умешвацца ў судовы разгляд.

Дадатковую кансультатыўную і практычную дапамогу ў вяртанні ў Беларусь (у выпадку страты дакументаў, г.д.) можна атрымаць у офісе Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў г. Хельсінкі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці