Палітычныя адносіны
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Данія былі ўсталяваны 4 февраля 1992 года. У 2022 годзе нашы краіны адзначаюць 30-годдзе гэтай значнай даты.
У лістападзе 1994 г. адбыўся візіт у Беларусь Міністра замежных спраў Даніі. У лютым 1997 г. Мiнiстр замежных спраў Беларусі нанёс візіт у адказ у Данію.
З лістапада 2014 года пасол Беларусі ў Фінляндыі акрэдытаваны па сумяшчальніцтве паслом у Каралеўстве Данія.
У снежні 2014 г. у рамках мерапрыемстваў СМЗС АБСЕ ў г.Базеле (Швейцарыя) адбылася сустрэча Міністраў замежных спраў Беларусі В.У. Макея і Даніі М.Лидегаарда.
Беларуска-дацкія кансультацыі паміж МЗС у г.Мінску 10-11 красавіка 2018 г.
У кастрычніку 2016 г. адбыўся двухдзённы рабочы візіт у г.Капенгаген дэлегацыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра А.Купчыной.
У красавіку 2018 г. г.Мінск з рабочым візітам наведаў намеснік дзяржаўнага сакратара МЗС Даніі К.Гронбех-Енсэн.
У траўні 2019 г. пасол Беларусі ў Фінляндыі і Даніі па сумяшчальніцтве А.Самaсуеў ўручыў даверчыя граматы Каралеве Даніі Маргете II, а пасол Даніі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве К.Сендергорд ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка.
У 2021 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь С.Ф. Алейніка з Паслом Даніі ў Расіі; на працягу 2021-2022 гг. пяць разоў праходзілі рабочыя вочныя кансультацыі Пасольства з дацкім МЗС па шырокаму колу пытанняў. У чэрвені 2021 г.адбылася сустрэча Пасла з дацкімі парламентарыямі.