:

Палітычны дыялог

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Фінляндскай Рэспублікай ўстаноўлены 26 лютага 1992 года. У 2022 годзе адзначаецца 30-годдзе гэтай падзеі.

1 кастрычніка 2010 года ў г.Мінску адкрыта аддзяленне Пасольства Фінляндскай Рэспублікі ў Літоўскай Рэспубліцы.

Пасольства Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы г.Хельсинки пачало функцыянаваць 5 снежня 2011 года.

Міждзяржаўныя адносіны Рэспублікі Беларусь і Фінляндскай Рэспублікі выбудоўваюцца на ўзаемна уважлівай і ўзаемавыгаднай аснове, якая характарызуецца адсутнасцю якіх-небудзь праблем і супярэчнасцяў.

Ўручэнне даверчых грамат Паслом Беларусі А.Самосуевым Прэзідэнту Фінляндыі С.Ниинисцё 25 кастрычніка 2018 г.

Беларусь і Фінляндыя праводзяць палітыку збалансаванага супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый. Абедзве краіны абменьваюцца падтрымкай сваіх кандыдатаў пры абранні ў розныя глабальныя і рэгіянальныя міжнародныя органы.

З 2013 года праходзяць штогадовыя сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Фінляндыі, у асноўным у рамках ААН і АБСЕ, якія накіраваны на развіццё двухбаковага палітычнага дыялогу, абмену думкамі па актуальных праблемах глабальнага і рэгіянальнага парадку дня і па пытаннях адносін Беларусі і Еўрапейскага саюза і ўдзелу ў ініцыятыве «Усходняе партнёрства».

12 красавіка 2017 г. Мiнiстр знешняга гандлю і развіцця Фінляндыі К.Мюккянен наведаў з рабочым візітам Беларусь і правёў сустрэчы з Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь В.Мацюшэўскім, Міністрам энергетыкі У.Патупчыкам, намеснікам Міністра замежных спраў А.Краўчанка.

12 верасня 2017 г. па запрашэнні Міністра ўнутраных спраў Фінляндыі П.Рыысікка адбыўся рабочы візіт у г.Хельсинки Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь И.Шуневича, падчас якога бакі абмеркавалі пытанні барацьбы з арганізаванай злачыннасцю, тэрарызмам і экстрэмізмам.

З 2018 году актывізаваліся беларуска-фінляндскія адносіны па лініі парламенцкага супрацоўніцтва. У сакавіку ў Эдускунце (Парламент Фінляндыі) была створана група сяброўства з Беларуссю на чале з В.Рюдманам (фракцыя Нацыянальнай кааліцыйнай партыі). У красавіку ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь была створана група па супрацоўніцтве з парламентам Фінляндыі, яе ўзначаліў старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі С.Рахманов. Са студзеня 2020 года групу па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндыі ўзначальвае член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах С.Дзік.

23-24 мая 2018 г. дэпутат Эдускунты Э.Туаміоя (член Камісіі па міжнародных справах, былы міністр замежных спраў Фінляндыі) наведаў г.Мінск для ўдзелу ў Форуме «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх».

30-31 верасня 2018 г. упершыню ў гісторыі двухбаковых адносін адбыўся візіт у Беларусь парламенцкай дэлегацыі Фінляндыі на чале В.Рюдманом. Фінляндскія парламентарыі правялі сустрэчы са Старшынёй Савета Рэспублікі М.Мясніковічам, чальцамі працоўнай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі, з Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А.Худыком і намеснікам Міністра замежных спраў А.Краўчанка.


Візіт у Беларусь дэлегацыі Эдускунты (Парламента Фінляндыі) 30 жніўня 2018 г.

25 лістапада 2019 г. адбыўся працоўны візіт у г.Мінск Міністра замежных спраў Фінляндскай Рэспублікі П.Хаависта, падчас якога прайшлі сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі і Міністра замежных спраў У.Макея з кіраўніком фінляндскай дыпламатычнай службы.

У студзені 2020 г. у Парламенце Беларусі новага склікання створана Працоўная група Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі, якую ўзначаліў член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах С.Дзік.

На працягу 2020-2021 гг. паміж міністрамі замежных спраў Беларусі і Фінляндыі адбыўся шэраг тэлефонных кантактаў, а таксама дзве сустрэчы «на палях» шматбаковых мерапрыемстваў, якія дазволілі захаваць рэгулярныя адносіны міністраў у мэтах аператыўнага рэагавання на ўвесь спектр пытанняў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці